Ніва № 19 (3599), 11 мая 2025 г.

Кастры

Міраслаў ГРЫКА

Папа Францішак памёр. Канклаў кардыналаў, несумненна, абярэ яго пераемніка з ліку сваіх. Калі лічыць ад Пятра, першага Папы, да Францішка, то афіцыйна прызнаных Папаў было 266, не лічачы так званых антыпапаў, колькасць якіх ацэньваецца даволі супярэчліва — ад 36 да 43 чалавек. У 2000-гадовай гісторыі Касцёла былі выпадкі, калі тры Папы адначасова кіравалі ім, абвінавачваючы адзін аднаго ў незаконным захопе трона Пятра. Было, мінула. У цяперашні час свет пагружаны ў здагадкі пра тое, хто стане пераемнікам Францішка. Паслядоўнік яго бачання Касцёла, адкрытага для бедных і маргіналізаваных, ці кансерватыўны традыцыяналіст? Адно можна сказаць дакладна — жанчына дакладна не будзе абраная наступным Папам. Хаця б таму, што Папа абіраецца галасамі ўпаўнаважаных на гэта кардыналаў, а значыць, толькі і выключна мужчын. Тым не менш, спробы жанчын заняць трон Пятра — не проста пустая мара. Праз усю гісторыю Касцёла распаўсюджваецца чутка, што прынамсі аднойчы Папам была абрана жанчына. Нягледзячы на тое, што яна з’явілася ў вобразе мужчыны, што хутка выкрылася, і таму яе кароткае праўленне, скандальнае з пункту гледжання мужчынскага шавінізму, было старанна сцёрта, а імя забыта, гэтага пляткарскага меркавання дагэтуль прытрымліваюцца шматлікія гісторыкі і апантаныя сенсаты. І ў іх ёсць важкія аргументы, каб працягваць гэты шлях. Дыскусія ўнутры хрысціянства пра ролю Касцёла ў жыцці вернікаў з самага пачатку грунтавалася на важнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF