Ніва № 19 (3599), 11 мая 2025 г.
На сто дзёнУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУвесь мінулы тыдзень сусветная грамадскасць абмяркоўвала першыя сто дзён кіравання прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Яго асоба і дзейнасць настолькі неардынарныя, што закранаюць жыццё хіба асноўнай часткі насельніцтва планеты. І нікога не пакідаюць абыякавым, выклікаючы зусім дыяметральныя ацэнкі і эмоцыі. Падзяліліся ў гэтых поглядах і беларусы. Прыкладам ветэран айчыннай палітыкі Зянон Пазьняк лічыць, што «такой паслядоўнай, рэфарматарскай, хуткай і выніковай палітыкі і такога рашучага, адданага інтарэсам нацыі прэзідэнта, як Дональд Трамп, яшчэ не было ў гісторыі Злучаных Штатаў Амерыкі... Рэформы Трампа — гэта народная кансерватыўная рэвалюцыя ў ліберальна-сацыялістычным свеце сучаснасці. Маральнае і эканамічнае вычварэнства больш не павінна быць». Зусім супрацьлеглага меркавання трымаецца даўні паплечнік і амаль заўсёды аднадумца Пазьняка, таксама аўтарытэтны публіцыст Сяргей Навумчык: «Менш чым за 100 дзён мы апынуліся ў свеце, у якім не жылі нават дзяды цяперашняга маладога пакалення: ЗША больш не з’яўляюцца ні сцяганосцам свабоды, ні абаронцам дэмакратыі, ні — і гэта самае кепскае — прыхільнікам міжнароднага права. Цяпер ад ЗША можна чакаць апраўдання якой заўгодна агрэсіі і якога заўгодна дыктатара». Ведаю, што ў розных беларускіх асяродках — палітычных, грамадскіх, журналісцка-блогерскіх многія былыя аднадумцы і сябры радыкальна разышліся ў поглядах на словы і дзеянні новай амерыканскай (...) |