Ніва № 19 (3599), 11 мая 2025 г.

Размова з Ганнай Кандрацюк. Кніга, якая дорыць надзею

Мікола ВАЎРАНЮК

Мікола Ваўранюк: — Твае «рэпарцёрскія партрэты памяці» Валянціна Аксак назвала «Вялікай падарожнай кнігай Ганны Кандрацюк» (Рэцэнзія кнігі для выдаўца — Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку — М.В.). Папраўдзе ўсе твае кніжкі падарожныя і, як мне падаецца, усе тычацца важкіх спраў.

Ганна Кандрацюк: — Мне падабаецца такое вызначэнне, таму што тут узнікаюць асацыяцыі з Рэнесансам дык яшчэ тая перспектыва ўспрымання маёй кніжкі пашыраецца. А праўда такая, што я можа ад пачатку сваёй творчай дарогі пішу гэтую кнігу. Што цікавае, калі я некаторыя запіскі з мінулага састаўляла з сучасным светам, то мне паказалася, што там ёсць адна энергетыка і ўсё неяк пасуе адно да аднаго.

— Ты не належыш да такіх рэпарцёраў, а іх шмат, якія намагаюцца раскрыць толькі сухія факты. Што адбылося, дзе і калі? У тваіх кніжках заўсёды многа — а тут нават гэта вынесена ў загаловак — эмоцый і пачуццяў.

— Дакладна так. Гэта мэтанакіравана, таму што кожны асацыюе рэпартаж з фактаграфіяй. Але калі звесці рэпартаж толькі да такога вобразу, то па сутнасці аўтары перапісвалі б адзін аднаго. Для мяне рэпартаж гэта фактаграфія плюс атмасфера, плюс сучаснае жыццё і перш-наперш рэфлексія. Эмоцыі, я б сказала, гэта ўжо мелодыя для тэксту, бо тэкст мусіць іграць, мусіць закрануць чытача. Не толькі, каб прачытаў і выпісаў для сябе нейкія даты ці здарэнні. У літаратурным рэпартажы ёсць для аўтара (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF