Ніва № 18 (3599), 4 мая 2025 г.
Наладка смартфонаВіктар САЗОНАЎНават не ведаю з чаго пачаць. Можа з кілішка беленькай? Як і ўсё астатняе пачыналася ў гэтай гісторыі. Дык ужо... Ну не з вынаходніцтва ж смартфона пачынаць! Хаця... Тое, што гэтую прыладу прыдумалі разумныя людзі — сумневаў аніякіх. Гэтага я не аспрэчваю, як і тое, што днём нам сонца не патрэбнае, бо і так светла. А пра смартфон мяркуйце самі. Лёгкі, у далоні памяшчаецца, у дамскай сумачцы таксама, у мужчынскай кішэні спакойна. Ці ж дурань змог бы прыдумаць такое? Ну не, канешне ж! Гэта нават п’янаму вожыку зразумела. Кажуць, у тым смартфоне і яшчэ нейкія разумныя прымяненні былі выкарыстаныя з галіны фізікі, матэматыкі, іншых навук. Можа быць. Гэтага то я ўжо не ведаю, таму дурыць вам галовы не стану. Я ж не на выбары балатуюся. Ну дык вось. Даведаліся неяк людзі, што размову па звычайным тэлефоне праслухаць можна пры жаданні. А сакрэты то ў людзей на кожным слове. І ад начальства, і ад жонкі, і ад улады, і ад папа на споведзі, і нават ад каханкі. І як цяпер жыць? Хоць ты ўвогуле не размаўляй! Але таксама нейкая ахінея атрымліваецца. Думкі дурныя ў галаву лезуць прусакамі, тыпу, а навошта тады смартфон купіў? Грошы выкінуў на вецер. Лепш бы прапіў. І грошы не прапалі б дарма, і здароўе паправіў бы. І вось тады сквапныя распрацоўшчыкі інавацыйных тэхналогій прыдумалі мэсэнджары. Яшчэ адно складанае слова, ды пацярпіце. Пастараюся больш не перагружаць вас такімі. І (...) |