Ніва № 18 (3599), 4 мая 2025 г.
Як капітан Калач пад Супраслю вахмістра Каліноўскага ў палон браўВольга СЯМАШКА«Пасля гэтага бою я нібыта зноў адрадзіўся», — цяжка дыхаючы, казаў паўстанец — адзін з удзельнікаў інсцэніроўкі, распавядаючы пра бой, які адбыўся ў Супраслі 22 сакавіка 2025 года. У гэты дзень на паляне Дубовік, у рамках гарцэрскага рэйду «Паўстанцкія косы», адбылася інсцэніроўка бітвы, прысвечаная 161-й гадавіне дня пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага, аднаго з галоўных лідараў Студзеньскага паўстання 1863 года. Месца для інсцэніроўкі было абрана невыпадкова — менавіта тут, пад маўклівымі соснамі, пад Супраслю, у раёне Валілаў, адбываліся сутычкі паўстанцаў з войскамі Расейскай імперыі. А таму тэма барацьбы за незалежнасць і памяці аб тых, хто змагаўся за свабоду, была акцэнтаваная ў выступах удзельнікаў. Адзін з самых яркіх момантаў інсцэніроўкі прыпаў на сцэну бітвы паміж расейскімі салдатамі і паўстанцамі, у якой вызначыўся капітан Васіль Калач — кіраўнік беларускага клуба рэканструкцыі «Invictus 1863». Прымяніўшы добры тактычны ход, абышоў з фланга ворага, уступіў у шпажны бой, з поспехам адбіў атаку і нават захапіў у палон вахмістра Каліноўскага. Апошняе сустрэла падтрымку сярод гледачоў, над якімі нёсся голас з узмацняльніка: «Выдатная перамога капітана Калача». І ўсё гэта пад стрэлы ружжаў і гарматы, у белым дыме і пляскат заўзятараў — гарцэраў і іх бацькоў. «Такія перамогі былі не рэдкасцю падчас Студзеньскага паўстання. Бітва пад (...) |