Ніва № 18 (3599), 4 мая 2025 г.
Францішак Багушэвіч на старонках „Нівы”, 1950—1980-я гадыСяргей ЧЫГРЫННемагчыма сёння пераацаніць уклад у гісторыю беларускай літаратуры самага яркага нацыянальнага паэта XIX стагоддзя, празаіка, перакладчыка і публіцыста Францішка Багушэвіча (1840—1900), вядомага пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з пад Барысава і іншых. Яго невялікая, але адметная спадчына сведчыць, што беларуская літаратура была, ёсць і заўсёды будзе мець годны працяг. Першая публікацыя пра Францішка Багушэвіча ў „Ніве” з’явілася 23 лютага 1958 года. На старонках тыднёвіка былі надрукаваны тры вершы паэта — „Мая хата”, „Праўда” і „Хрэсьбіны Мацюка”. Да вершаў далучаны невялікі тэкст пра Багушэвіча. У ім паведамлялася, што Францішак Багушэвіч — адзін з заснавальнікаў крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, які нарадзіўся ў фальварку Кушляны Астравецкага раёна. Далей у прадмоўцы да вершаў сказана: „У 1861 годзе скончыў губернскую гімназію ў г. Вільна, увосень гэтага ж года паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Аднак у хуткім часе за ўдзел у студэнцкіх „беспарадках” з універсітэта быў звольнены і вярнуўся на Ашмяншчыну, дзе некаторы час працаваў настаўнікам. Там яго і засталі падзеі сялянскага паўстання 1863 года, у якіх Багушэвіч прымаў непасрэдны ўдзел. Пасля разгрому паўстання паэт пераехаў у Нежын, дзе ў 1866 годзе скончыў юрыдычны ліцэй. Затым на працягу многіх год працаваў судовым следчым ва Украіне. Толькі ў 1880-х (...) |