Ніва № 18 (3599), 4 мая 2025 г.
Цяжкі Светлы тыдзеньУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧВелікодны, так званы Светлы альбо Святы, тыдзень стаўся насычаным падзеямі. Не паспелі вернікі традыцыйна і ўрачыста адсвяткаваць Уваскрэсенне Хрыстова, як памёр Рымскі папа Францішак. Глыбокі сімвалізм такога зыходу менавіта ў сакраментальны дзень яшчэ належыць асэнсаваць. Але пакуль такое ўражанне, што гэтае заканчэнне зямнога шляху пантыфіка сталася нейкім зусім будзённым для Еўропы. У дзень смерці папы ў Італіі адмянілі некалькі футбольных матчаў, у іншых каталіцкіх краінах працягвалі гуляць. У Літве гэта сталася неяк зусім незаўважаным, па Беластоку ездзіў аўтамабіль з сумнай мелодыяй і адпаведным тэкстам праз гучнік. Дзень пахавання папы — 26 красавіка — абвясцілі ў Польшчы жалобным. Але пераважна нейкай асаблівай скрухі ў Старым свеце неяк не было заўважана. Не нам, канешне, звычайным вернікам, выносіць вердыкты вышэйшым іерархам Царквы ці Касцёла, але падаецца, што папа Францішак неяк быў недаацэнены сучаснікамі. Магчыма яшчэ ім таму, што медыя часта скажалі яго словы, няправільна іх інтэрпрэтавалі і трактавалі адпаведна палітычнай кан’юнктуры. І тым самым прыніжалі аўтарытэт Хорхе Марыё Бергольа, які апошніх 12 гадоў (таксама сімвалічная лічба) пад імем Францішка кіраваў апостальскай сталіцай і буйнейшай хрысціянскай канфесіяй свету. Прыгадаем тут, што колькасць католікаў розных абрадаў на свеце складае каля 1 мільярда 300 мільёнаў чалавек. Напэўна праз гады дзейнасць і асоба галавы сусветнага (...) |