Ніва № 18 (3599), 4 мая 2025 г.
Яны стваралі «Ніву». Стэфан Рыбі: «Толькі скнара і лянівы не выпісвае „Нівы”»Міра ЛУКШАВось такую віньету зрабіў Стэфан Рыбі, які ў «Ніве» працаваў графікам ад 1968 да 1986 года. Вучань Яна Вермеера і Пітэра Брэйгеля — са шматгадовым „эпізодам” у „Ніве”, на якой выгляд моцна адціснуўся. — Часам мне сніцца праца ў „Ніве”, што яшчэ не зрабіў рысак і віньетак, але мушу паспець, бо друкарня мяне чакаць не будзе, а новы нумар «Нівы» трэба здаць, Гэта ўсё была ручная работа. Тады не было камп’ютараў, трэба было сядзець і шмат гадзін рысаваць. Падрыхтаваны шаблон ішоў у друкарню, там рабілі з яго клішэ і адліўку, укладвалі на старонкі, потым друкавалі. Тыя адлівы і засталіся ў рэдакцыі «Нівы» на памятку. Я з’яўляюся вучнем віленскага мастака Аляксандра Вельса, у якога я практыкаваў дваццаць гадоў, — кажа нестар беластоцкіх мастакоў. — Разам мы малявалі паліхроміі ў многіх храмах на Падляшшы. Больш за сто карцін Стэфана Рыбі, аднаго з найвыдатнейшых беластоцкіх жывапісцаў, можна паглядзець ва ўнікальнай прасторы беластоцкай Ратушы. Выстава Узіраючыся ў свет, арганізаваная Падляшскім музеем, з’яўляецца мастацкім падсумаваннем амаль сямідзесяцігадовай творчасці 85-гадовага жывапісца і графіка. «Кожная яго карціна — асобная прытча, у якой сюррэалістычныя формы і незвычайныя спалучэнні ствараюць заблытаную сетку сэнсаў. Мастак з незвычайнай дакладнасцю фіксуе дэталі, але замест рэалістычнага аповеду прапануе нам гульню ілюзій — свет (...) |