Ніва № 18 (3599), 4 мая 2025 г.
«Наша памяць» у ЗбучыАляксей МАРОЗЧатырнаццатая прэзентацыя дакументальнага фільма Юрыя Каліны «Наша памяць» па ініцыятыве жыхароў Збуча адбылася 5 красавіка ў мясцовай святліцы. У вёсцы ўзведзена вельмі прыгожая царква святых Мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх. У Збучы жылі Васіль Білеўскі, Васіль Грыгарук, Аляксандр Максімюк, Васіль Саўчук і Нікіфар Тадэушук, які сталі ахвярамі атрада Рамуальда Райса «Бурага». Сярод забітых у 1946 г. вазакоў каля Пухалаў-Старых былі таксама жыхары іншых вёсак Чыжоўскай гміны. Усе яны Саборам епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы прылічаны да ліку 79 мучанікаў Падляшскіх. У ліпені 2020 года былі яны праслаўлены ў Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах, што паказана ў фільме Юрыя Каліны «Наша памяць». Зараз вернікі моляцца да Падляшскіх мучанікаў і просяць у іх хадайніцтва перад Богам у розных жыццёвых выпрабаваннях. Сабраных у нядаўна адрамантаванай святліцы ў Збучы прывітала дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Чыжах Анна Нестэрук. Сярод гасцей былі рэжысёр і аўтар сцэнарыя дакументальнай стужкі «Наша памяць» Юры Каліна і Анатоль Вап — дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, які ўспамагаў прадукцыю фільма і падтрымлівае яго прамоцыю. — Калі народ траціць сваю памяць, ідзе ў разброд і няма ў яго будучыні. Народ без памяці, гэта не народ. Нам хочуць накінуць іншую памяць, чым тую, якую ведаем. Мы павінны знаёміць нашых жыхароў з нашай памяццю, якая (...) |