Ніва № 17 (3598), 27 красавіка 2025 г.

Чорны паралелепіпед

Віктар САЗОНАЎ

Дык у чым крыецца светлая сутнасць чорнага квадрата? — звяртаюся я да прыяцеля-мастака.

Мы спрабавалі прадаць яго карціну, бо недаперапілі яшчэ. А грошы ўжо кончыліся, каб яны, тыя грошы, не канчаліся ніколі. Толькі ніхто не купляў. То трэба ж было нейкай узвышанай размовай, адпаведнай моманту, заняць час.

— Я пра чорны квадрат Малевіча Казіміра Севярынавіча, вядома ж, а не яго дакладныя і шматлікія копіі. Ці ёсць там хоць які прасвет, ну, хаця б у выглядзе рамкі? Ці акрамя сцяны, на якой ён вісіць, нічога белага ў чорным квадраце няма? Адкажы мне як прадстаўнік творчай інтэлігенцыі паслясавецкай прасторы і сябра Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь.

Пытаюся, вядома ж, з іранічным падвохам. Не са зла, і, барані Божа, не для зараджэння сумневаў у велічы неўміручага твора. Проста быў выпіўшы, мякка кажучы.

Мастак таксама быў мякка кажучы. Таму на абдумванне больш-менш лагічнага адказу патрабаваўся час не меншы, чым на падрыхтоўку пытання. Пілі то пароўну. Прыяцелі, як-ніяк. А ў адносінах прыяцеляў, што-што, а з алкаголем падману быць не можа. Гэта ж не з жанчынамі.

Няшчырасць з дазіроўкай гарэлкі ёсць апошняя рыса, якую калі перажэргнеш, то аніякага апраўдання. Як у сярэднія вякі ведзьмакам, і асабліва вядзьмаркам. Спаліць, к чорту, такога злыдня на слупе, і попел на ўсе чатыры бакі раздзьмухаць.

Ну, з попелам то я можа пагарачыўся крыху. Нельга быць такім жорсткім.

Ды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF