Ніва № 17 (3598), 27 красавіка 2025 г.
Збор на новую гонту для Музея малой айчыны ў СтудзіводахМіхал ІВАНЮКУ наступным годзе споўніцца сорак гадоў з дня стварэння ў Студзіводах Музея малой айчыны Дарафея Фіёніка. Менавіта ў гістарычным доме Кандрацюкоў, будаўніцтва якога ў 1925 годзе пачалі Анастасія Кандрацюк і яе дзеці пасля вяртання з бежанства, пачалася гісторыя музея пад адкрытым небам у Студзіводах. У наступныя гады гэты дом стаў ядром для стварэння Музея малой айчыны ў Студзіводах і дазволіў уладкаваць у сярэдзіне 1980-х гадоў мінулага стагоддзя першапачатковую залу краязнаўчай памяці Д. Фіёніка, які стаў стваральнікам гэтай установы і адначасова захавальнікам мясцовай памяці. У наступныя гады праца над музеем прывяла да яго развіцця, новых рэстаўраваных будынкаў, новых экспазіцый і росту пазнавальнасці ў рэгіёне і за яго межамі гэтага ўнікальнага месца беларускай традыцыі. Натуральна, што калі разважаць пра Бельск-Падляшскі і культываванне беларускай традыцыі мясцовай супольнасцю, то адразу ўспамінаецца асоба Дарафея Фіёніка і Музей малой айчыны ў Студзіводах. Вядомы ён таксама сваёй выдавецкай дзейнасцю і выданнем напачатку штоквартальніка, а потым паўгадовага часопіса «Бельскі гостінэць», а таксама кніг «Бежанство», «Біел’скі Соjм Велікі року божого 1564», «Міеста в гісторыjі і кул’туры пудл’ашскіх біелорусув...”, і гэта толькі малая частка таго, што Музей малой айчыны ў вёсцы Студзіводы выдаў. У музей пад адкрытым небам уваходзяць таксама Падляшская беларуская фальклорная (...) |