Ніва № 17 (3598), 27 красавіка 2025 г.

Тэатр — школа нацыі

Уладзімір АРЛОЎ

Калі вы любіце тэатр, то вас не трэба пераконваць, якой магутнай сілаю валодае яго мастацтва. Гісторыя ведае прыклады, калі спектаклі натхнялі на паўстанні і выводзілі на барыкады. А ў нашым беларускім мінулым тэатр, перапрашаю за міжвольны каламбур, адыграў неацэнную ролю ў час нараджэння і сталення нацыі. Зрэшты, гэтая роля школы нацыі яшчэ да канца не сыграная.

Калі вы кожны раз з заміраннем сэрца чакаеце, як у зале пагасне святло і разыдзецца заслона, то, напэўна, памятаеце, што 27 сакавіка — Сусветны дзень тэатра.

Хачу падзяліцца з чытачамі „Нівы” аповедамі пра нашых тэатральных дзеячаў. Лёсы адных калісьці мяне ўразілі, хоць мы і не маглі сустрэцца ў часе. З іншымі выпала быць добра знаёмымі, дарыць ім воплескі, кветкі і ўдзячныя словы ў друку. Так, як сёння.

Фларыян Ждановіч

Вы ведаеце імя першага мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), ад якога вядзе сваю гісторыю наш Купалаўскі?

Яго звалі Фларыян Ждановіч.

У мінулым выпускнік Варшаўскай драматычнай школы і актор польскіх тэатраў (быў звольнены за публічную дэкламацыю вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа), ён перад Першай сусветнай вайной далучыўся да беларускага руху і хутка зрабіў сваё імя вядомым.

У Радашковічах Фларыян паставіў „Паўлінку”, а ў Старым Сяле пад Менскам — „Па рэвізіі” паводле Марка Крапіўніцкага. Пасля гэтага спектакля створаны Ждановічам драматычны гурток улады (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF