Ніва № 17 (3598), 27 красавіка 2025 г.
ПамылкіУля ШУБЗДАРобячы пераклады, здараюцца памылкі. Таксама рыхтуючы перадачы яны ўскакваюць. Як? Натуральна. Пераклады, спосаб вымаўлення, інтанацыя голасу, усе паланізмы, русізмы, хахлізмы (увага, тут неалагізм!), і дарэчы, неалагізмы, а таксама шкоды, якія нанесла свая ці простая гаворка. Выпраўляюцца яны карэктарамі, а таксама сябрамі рэдакцыі ці слухачамі, якія лічацца моўнымі пурыстамі. І гэта выдатна, бо без такіх людзей не было б нейкага шкілета, да якога можна, бо можна, гэта ўсё падаклейваць. Аднак часам гэта можа толькі адварочвае ўвагу ад асноўных інтэнцый пераказу. Часам здараецца, што граматычная ці стылістычная памылка не падлягае выпраўленню, а мяняе змест. Вось, робячы пераклады для Радыё Рацыя, звярнула я ўвагу, што часцей мяняюцца загалоўкі артыкулаў, якія тычацца вельмі малога панадворка, чым тыя, якія нават маглі б супярэчыць агульнай ідэалогіі рэдакцыі. Значыць, загаловак: Беларускі цэнтр культуры ў Беластоку стварае архіў вуснай гісторыі памянялі на: Głos pamięci Podlasia, у сваю чаргу загаловак, у якім Мікола Бянько расказвае пра спісы людзей, у тым ліку і беларусаў, якія трапілі на спісы расейскіх, а як расейскіх то і беларускіх спецслужбаў: Na oku wielkiej Rosji. Białoruska emigracja na rosyjskich listach organów ścigania, перакладзены з: Мікола Бянько: Спадзяюся, хутка будзе дадзена прававая ацэнка ўсяму гэтаму. Вядома, я не карэктар, і лічу, што тыя, якім за гэта плацяць, могуць правіць тэкст на любы (...) |