Ніва № 17 (3598), 27 красавіка 2025 г.
Ідэалагічны канфліктВасіль РОЗДУММаятнік сусветнай палітычнай і ідэалагічнай сістэмы, дасягнуўшы свайго левага піку, імкліва нясецца ў адваротны бок. І размова не толькі пра прыход такіх палітыкаў як Хаўер Мілей ці Дональд Трамп, прозвішча якога камп’ютарная праграма, якая ажыццяўляе праверку беларускамоўнага тэксту, з упартасцю працягвае падкрэсліваць чырвоным. Робіць выгляд, што ніколі не бачыла гэтага слова. А можа не хацела, калі ўлічыць той факт, што за яе наладамі сочаць адмысловыя людзі. Нават у Заходняй Еўропе, дзе здавалася ўжо левая ідэалогія перамагла ўсё, уключаючы і самую сябе, выбаршчык усё часцей ставіць галачку насупраць прозвішча правага палітычнага руху. Як там будзе далей, ніхто не ведае. Ці даляціць той маятнік да свайго правага піку, ці яго паломяць па дарозе, можна толькі гадаць. Будучыня пакуль што не спяшаецца выдаваць сябе. Напэўна хоча, каб усе вызначыліся самі, без аглядкі на пераможцу. Таму будзем зыходзіць з тых рэалій, якія ёсць зараз. А што мы, беларусы, зараз маем? Ані халеры мы не маем. Па ўсёй Еўропе, нават там, дзе левыя дзесяцігоддзямі прыкормлівалі ўсіх, хто да іх прымазваўся, правапалітычныя сілы не згінулі і зараз набіраюць папулярнасць. А вось у Беларусі, дзе напачатку была толькі правапалітычная апазіцыя ў выглядзе руху БНФ „Адраджэнне”, на сённяшні дзень практычна ўся апазіцыйная тусоўка ёсць нават не левая, а ўжо лявацкая. За рэдкім выключэннем. Тут галоўнае не (...) |