Ніва № 17 (3598), 27 красавіка 2025 г.

З мундурам за мурам

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

— Не верце кантрабандыстам, не верце Лукашэнку і Пуціну, — сказаў прэм’ер Польшчы Дональд Туск. — Вам хлусяць, калі кажуць, што такім чынам вядзе шлях у Еўропу!

Як пісалі мы ў сакавіку, ушчыльненне загароды на мяжы і падаўжэнне тэрміну існавання буфернай зоны закліканы эфектыўна стрымліваць спробы перасячэння мяжы ў забароненых месцах. Між тым апошнім часам такіх спроб становіцца ўсё больш. Гуманітарныя арганізацыі, якія працуюць на мяжы, таксама паведамілі пра больш паспяховыя перасячэнні мяжы, як толькі надвор’е пацяплела.

Менавіта Лукашэнку ў змове з Пуціным вінавацяць у правакаванні міграцыйнага крызісу і вядзенні гібрыднай вайны на мяжы з Польшчай. Маніторынг на мяжы захапіў беларускага службоўца. Ён быў у групе агрэсараў і кідаў з імі камянямі. Супрацоўнік беларускай службы быў у форме і разам з некалькімі дзясяткамі чалавек спрабаваў перасекчы мяжу з Польшчай. Уварвацца нікому не ўдалося. Запіс здарэння апублікаваў на сайце «X» прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Яцэк Дабжыньскі. Ён апісаў, што запіс паходзіць з польска-беларускай мяжы каля Мельніка. Аднак калі адбылася бачная на фільме сітуацыя — невядома. Прэс-сакратар МУСіА піша: «Некалькі дзясяткаў чалавек спрабуюць адолець плот, спрабуючы нелегальна патрапіць у Польшчу. Калі з’яўляецца патруль памежнікаў, зламыснікі пачынаюць закідваць над’язджаючую машыну пагранічнікаў камянямі. У групе агрэсараў камера фіксуе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF