Ніва № 17 (3598), 27 красавіка 2025 г.

Пра велікоднае і не толькі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У мінулым сваім артыкуле пасля Вербніцы панаракаў я на нізкую рэлігійную актыўнасць беларускай дыяспары ва ўсіх канфесіях. І насамрэч нашы суайчыннікі надзвычай ініцыятыўныя і крэатыўныя ў розных сферах. Плённа ствараюць у замежжы разнастайныя фонды, прасоўваюць бізнес-праекты, распрацоўваюць складанейшыя тэхналогіі і камп’ютарныя праграмы, пішуць сцэнарыі і выпускаюць таленавітыя кінастужкі. А вось, скажам, на хрысціянскіх маральных аўтарытэтаў ці рэлігійных філосафаў мы збяднелі зусім. У праваслаўных Беларусі пасля адыходу ў лепшы свет архіепіскапа Арцемія такіх не засталося зусім, а некалькі маладых паслядоўнікаў мітрапаліта зараз у выгнанні. Не лічыць жа такімі хрысціянска-маральнымі арыенцірамі іерархаў, якія прадстаўляюць сталінска-пуцінскую царкву, што бесперапынна прапагандуе найперш ідэалогію «русского мира и доблести русского оружия». У каталікоў застаецца мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які апошнія гады, на жаль, моцна хварэе. Ёсць яшчэ святар Уладзіслаў Завальнюк, якога ўлады выжылі з самага беларускага сталічнага Чырвонага касцёла разам з вернікамі, фактычна зачыніўшы і забраўшы будынак. Пералік такіх маральных лідараў зусім невялікі. З рэлігійных філосафаў пасля смерці сапраўднага экуменіста Уладзіміра Конана і прыгадаць няма каго. Нацыя, якая не нараджае філосафаў і духоўных лідараў, хутчэй збіваецца з дарогі і не ведае, якую дзяржаву і супольнасць яна хоча збудаваць, не ведае, да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF