Ніва № 17 (3598), 27 красавіка 2025 г.

Агляд гафту і карунак Гайнаўскага павета

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў ХVІІ Агляду «Гафт і карункі Гайнаўскага павета 2025» і адкрыццё выставы адбылося 5 красавіка ў Гайнаўскім доме культуры. 72 асобы з Гайнаўскага павета падрыхтавалі на агляд больш за дзвесце прац рукадзелля. У галерэі і вялікім калідоры дома культуры экспануюцца займальныя гафтаваныя, карункавыя і іншыя працы традыцыйнага рукадзелля. Цікавыя і арыгінальныя работы запрэзентавалі таксама прыхільнікі сучаснага рукадзелля.

— Міла мне глядзець як агляд разрастаецца і квітнее. Важна, што не баіцеся ствараць і прэзентаваць сваё рукадзелле. Сёння вы ўсе з’яўляецеся пераможцам і, таму што наш агляд бясконкурсны, — заявіла, звяртаючыся да ўдзельнікаў агляду ў час адкрыцця мерапрыемства намесніца бургамістра Гайнаўкі і заадно дырэктар Гайнаўскага дома культуры Барбара Садоўская.

Намесніца бургамістра звярнула ўвагу на займальныя працы на выставе, пахваліла аўтараў за цяжкую працу, якую ўклалі ў рукадзелле. Перад публікай з мастацкай часткай выступілі члены Калектыву народнага танца ГДК «Перапёлка». Калі намесніца бургамістра і старшы інструктар па справах мастацтва і рэкламы ГДК Анна Тарасюк уручалі ўдзельнікам агляду дыпломы і падарункі, часта атрымлівалі іх жыхаркі Гайнаўкі, якія выйшлі з розных вёсак Гайнаўшчыны і жанчыны з Нараўчанскай гміны. Побач Гайнаўкі менавіта там зараз знаходзіцца галоўны асяродак традыцыйнага рукадзелля, інспіраваны матывамі мінулага і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF