Ніва № 16 (3597), 20 красавіка 2025 г.

Вайсковыя нарысы Віктара Сазонава (ч.VІІІ)

Віктар САЗОНАЎ

Заключэнне. Шмат чаго пра войска расказаць яшчэ можна — і пра што гаварылі ў нашай роце як памёр генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў, і як мянялася сітуацыя ў войску як быў прызначаны Юры Андропаў, новы кіраўнік самай вялікай на свеце краіны, якая, яшчэ гэтага не ведаючы, дажывала сваё апошняе дзесяцігоддзе, і як наш прызыў адзначаў сто дзён да дзембеля, і як зразалі з парашутаў стропы, каб зрабіць дзембельскія аксельбанты, і як у нас шукалі дзембельскія альбомы, каб мы не вывезлі з войска аніводнага фотаздымка (мы ж сакрэтныя), і як уцякалі ад патруля, і як даганялі цягнік, і пра кур’ёзы ў паветры, і пра супрацьстаянне, і пра сяброўства, і пра подласць і пра самаахвярнасць... Шмат чаго расказаць яшчэ можна. Паперы не хопіць, хоць і кажуць, што папера ўсё сцерпіць. Але і яе паважаць трэба, ці хаця б берагчы.

Хочацца толькі сказаць яшчэ вось пра што. Успамінаецца мне гэта часта. Таму хіба гэта важна.

Вярнуўшыся з войска дахаты я неяк паказваў, як спрытна ўмею валодаць нажом. Махаў ім як вар’ят падзёртымі кальсонамі. Аднагодкі былі ў дзікім захапленні, як калгасныя дзеці ад шакаладнага марожанага. Нават вясковыя сабакі брахаць перасталі. І толькі адзін сталага веку дасведчаны мужчына хітра так усміхнуўся сабе ў вусы:

— Так цябе нажом махаць навучылі для таго, каб ты загінуў, — сказаў ён.

— Як так? — спытаўся я.

— А вось так, — засмяяўся той. — Няўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF