Ніва № 16 (3597), 20 красавіка 2025 г.

Новы падляшскі рэгіяналізм

Міра ЛУКША

Ён — перш за ўсё — жаноцкі! «Прабачце, панове, вы ведаеце, што вас таксама люблю, але мяне ўсё больш прывабліваюць сустрэчы, на якіх жанчыны з’яўляюцца і ў якасці ўдзельнікаў дыскусіі, і ў якасці вядучых, і там ёсць нейкая крутая, унікальная энергія. Я адчула гэта ўлетку, калі вяла дыскусію з Анэтай Прымакай, Паўлінай Сегень і Эвай Звяжынскай, і тое самае было сёння ўвечары, калі Кася Нізёлэк размаўляла са мной і Данкай Завадскай пра падляшскі літаратурны рэгіяналізм, — прызналася прафесар Кацярына Савіцкая-Мяжынская пасля сустрэчы ў Цэнтры Заменгофа ў Беластоку, прысвечанай новым даследаванням пра новы падляшскі рэгіяналізм. А выйшлі дзве новыя кнігі на гэтую тэму ва Універсітэце ў Беластоку. — Усе мы тут «памешаныя». Я, як жанчына і навуковец, магу сказаць, што я на трыццаць працэнтаў беларуская, на 70 працэнтаў польская» (родам яна з Гнецюкоў Заблудаўскай гміны).

Гасцінямі сустрэчы былі Кацярына Савіцкая-Мяжынская і праф. Данута Завадская, сустрэчу вяла сацыёлаг доктар Катажына Нізёлэк. Сустрэча была прысвечана новым рэгіяназнаўчым даследаванням, якія праводзяцца ў Беластоцкім універсітэце. Беластоцкія літаратуразнаўцы расказалі, між іншым, пра дзве выдавецкія серыі — «Белая серыя. Падляшскі літаратурны рэгіяналізм» і «Новы рэгіяналізм у літаратуразнаўстве». У першай у 2024 г. Фонд і Выдавецтва Беластоцкага ўніверсітэта выдалі кнігу Кацярыны Савіцкай-Мяжынскай «Расказваючы Беласток, расказваючы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF