Ніва № 16 (3597), 20 красавіка 2025 г.
«Гісторыя заключаецца таксама ў дэталях», — Войцех Кананьчук пра гісторыю сібіракоўУла ШУБЗДАУ рамках сустрэч, ладжаных Культурным таварыствам «Русь», у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку прайшла прамоцыя кніжкі Войцеха Кананьчука «Sztuka przetrwania. Deportacje sowieckie z powiatu bielskiego 1940-1941. Relacje zesłańców». Аўтар — палітолаг, дырэктар Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве, прадстаўляе савецкія дэпартацыі праз прызму дванаццаці аповедаў жыхароў Бельскага павета даваеннага Беластоцкага ваяводства сасланых у Сібір у 1940-1941 гг. У гэтым стракатым у этнічным і канфесійным плане рэгіёне сярод ссыльных былі памешчыкі, вайскоўцы, гандляры, рамеснікі. Уршуля Шубзда: — Што было важна ў паказанні лёсаў герояў Вашай кніжкі? Войцех Кананьчук: — Важна, каб тэму паказаць не толькі ў мартыралагічны спосаб, але таксама чалавечы. Не чорна-белы: прыйшло НКВД, вывезлі нас, некалькі цяжкіх гадоў мы правялі ў Сібіры, у Казахстане і мы вярнуліся па спыненні вайны... Так, трэба паказаць людскія лёсы, але неяк глыбей, не такой штампавай мартыралогіяй. Застаўся муж, жанчына вярнулася з дзяцьмі, а ўжо іншая жанчына была на месцы, праўда? Або паказанне, што некага вывезлі, бо былі людзі, якія на іх данеслі, або што здарылася з дабыткам, які пакінулі пасля вывазкі. На маю думку, калі ідзе пра даследаванне гісторыі лёсу сібіракоў і ўсяго кантэксту ссылак у Сібір, то тут маем яшчэ многа тэм, якія патрабуюць больш дэталёвага (...) |