Ніва № 16 (3597), 20 красавіка 2025 г.

Дашкольнікі і вучні на конкурсе «Роднае слова»

Аляксей МАРОЗ

Лепшыя дэкламатары з ліку 121 удзельніка цэнтральных элімінацый 54-га Дэкламатарскага конкурсу «Роднае слова», якія 4 красавіка адбыліся ў Бельскім доме культуры, выступілі на высокім мастацкім узроўні. Канешне, дэкламацыя была розная, бо і на цэнтральныя элімінацыі прыехалі вучні з рознымі здольнасцямі. Аднак тыя, што былі слабей падрыхтаваныя, найчасцей не праходзілі раённых адбораў у Беластоку, Гайнаўцы, Орлі і Бельску-Падляшскім. Разам выступіла ў іх ажно каля 170 аматараў мастацкага чытання. Дэкламатарскі конкурс арганізавала Таварыства беларускай культуры з дапамогай Галоўнага праўлення БГКТ і мясцовых дамоў культуры.

Ужо традыцыйна першымі перад публіку выходзілі дашкольнікі. Наймалодшыя дзеткі дэкламавалі адважна і займальна, ад сэрца. Некаторыя з іх аставаліся ў зале, каб паглядзець выступы равеснікаў, іншыя выходзілі на калідор, бо наймалодшым складана выседзець доўга ў крэсле.

— Я падбірала вершыкі, каб падыходзілі для нашых дзетак і пасля вучыла адпаведнай іх інтэрпрэтацыі. Вучыла таксама правільнаму вымаўленню беларускіх слоў. Дзеткі вывучалі вершыкі ў прадшколлі, а паўтаралі іх дома і я рада дэкламацыі нашых дашкольнікаў, — сказала настаўніца Прадшколля № 14 у Беластоку Данута Тымашэвіч.

— Дашкольніц крыху я рыхтавала, а крыху мама. Мы першы раз тут. Знаёмімся са сцэнай, з публікай. Дзяўчынкі ўражлівыя, дасканала сказалі вершыкі па-беларуску. Хацела я, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF