Ніва № 16 (3597), 20 красавіка 2025 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (6)

Ганна КАНДРАЦЮК

Магілка пазашлюбнага дзіцяці быццам растаяла ў лясным руне, параўнялася з мохам, згубіла абрысы. Я шукала яе ў наступныя дні беспаспяхова і хіба без спадзявання. На ўсё прыходзіць канец, старая памяць саступае месца новаму, жывому.

Але памяць таго месца не адступала, дамагалася ўвагі. Я прачыналася ноччу ад позірку дзіцяці, ці больш дакладна вока, якое пранізліва ўзіралася з чорнага неба. Начны прывід наводзіў разуменне — нельга забыць гісторыі, якая гадамі рэзала сэрца і расчульвала. Магчыма, тую чуласць наклікала спачуванне жанчыне, якая парадкавала магілку, берагла ад забыцця сваё гора. Сваім кшталтам напамінала падоўжаны бохан хлеба, сярэдзіну якой прарэзваў знак крыжа, укладзены з сасновых шышак. Пад Вялікдзень абрысы магілкі свяціліся жоўтым пясочкам, з за гэтага яе бачылі здалёк. Мужчыны, едучы на рынак у Нарву, набожна здымалі шапку, жанчыны ўціралі слязу. А тыя, што шпацыравалі ў нядзелю ці свята, прыносілі букецікі лотаці або ландышу.

Дзесьці з пачатку нулявых на магілцы з’явіліся знічкі і штучныя кветкі.

Пры ўсёй сваёй відавочнасці, месца ахінала аўра сакрэтнасці. Ніхто не хацеў лезці ў чужое гора, раскрываць і судзіць віноўнікаў трагедыі, высунутай як дуля пад нос, пры самой дарозе.

Каб яе не забылі і разам не патапталі жаночай крыўды.

* * *

— А ці ў цёці Ніны былі свае дзеці? — пытаю ў маці.

— Як табе сказаць, каб не салгаць, — думае ўголас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF