Ніва № 16 (3597), 20 красавіка 2025 г.

Золата для адважных

Міраслаў ГРЫКА

Я мала ведаю хатніх птушак, а тым больш дзікіх. Але ёсць яшчэ адна катэгорыя птушак, пра якую згадваюць рэдка. Гэта арлы. Самая рэдкая іх папуляцыя — двухгаловыя. У цяперашні час яны сустракаюцца між іншым у Чарнагорыі, Сербіі, Расіі і Албаніі. Я ведаю, што яны класіфікуюцца як знікаючы падвід геральдычных арлоў, у адрозненне ад самага распаўсюджанага ў свеце аднагаловага геральдычнага арла, папуляцыя якога квітнее незалежна ад геаграфічнага і палітычнага асяроддзя, у якім ён жыве. Найлепшы арол гэтага віду, вядома, жыве ў Польшчы і нават быў каранаваны. Але ў Злучаных Штатах яму ўсё роўна добра, за выключэннем таго, што ў гэтай цалкам рэспубліканскай краіне ён ніколі не будзе каранаваны. C’est la vie! Нягледзячы на гэта, я не пакіну тэму двухгаловых арлоў. Я абавязкова вярнуся да іх тэмы ніжэй. Тым часам мяне мучыць сур’ёзнае сумненне, да якой катэгорыі птушак аднесці двухгаловага арла — да хатніх ці да дзікіх? Хаця я лёгка адрозніваю снегіра ад бусла, але з цяжкасцю прызнаю апошняга бясспрэчным прадстаўніком дзікай прыроды. Гэтай прыроды як такой, неўтаймаванай чалавекам, ужо практычна не існуе. Прынамсі, у Еўропе. Магчыма, некаторыя яе фрагменты яшчэ захаваліся ў Антарктыдзе і Амазоніі, але на самой справе гэта апошнія бастыёны дзікасці, абаронены сіламі прыроды, якія ўсё роўна ўпадуць у барацьбе з чалавечай цывілізацыяй. Дададзім: сквапна і бязлітасна прыстасоўваючую зямны шар да эгаістычнай меры чалавечай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF