Ніва № 16 (3597), 20 красавіка 2025 г.

Роздум на Вербніцу

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сёлетняя Вербніца выдалася надзвычай прыгожай. Гэтаму спрыяла і цудоўнае надвор’е і супадзенне каляндарных стыляў. Прыемна было пабачыць на вуліцах Беластока столькі людзей — і старыя, і малыя, і людзі сярэдняга веку, ідучы да ці з храмаў розных канфесій з вербачкамі ў руках, выглядалі асабліва ўрачыста і ўзнёсла. Яшчэ раз падумалася, што як жа падзяляюць хрысціян гэтыя адрозныя календары. Ну а сёлета і Вербніца, і Вялікдзень, да якога зусім блізка, вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесій святкуюць якраз разам, што здараецца не так ужо і часта. Апошні раз гэта было ў 2017 годзе, а наступны будзе ў 2028 годзе.

Беларусы сёння — пераважна атэістычная нацыя, альбо, калі сфармуляваць больш дакладна, фармальна хрысціянская. Зацятых і ваёўных атэістаў сапраўды ў наш час зусім няшмат, затое закаранелых у сваёй гордасці і адрынанні важнасці ўцаркаўлення — незлічона. Яскрава гэта пацвярджае сітуацыя з беларускай дыяспарай. У Літву і Польшчу за апошнія пяць гадоў пераехалі дзясяткі тысяч беларусаў. Як жа выглядае іх канфесійнае жыццё цяпер? У Беластоку на беларускамоўныя нядзельныя рыма-каталіцкія набажэнствы збіраецца ў сярэднім каля трыццаці чалавек, на святочныя літургіі крыху больш. На грэка-каталіцкія беларускамоўныя службы, якія праходзяць раз у паўтара ці два месяцы, прыходзіць 10-12 чалавек, уключна з дзецьмі. Для параўнання — штонядзельная ўкраінскамоўная літургія ў беластоцкай уніяцкай парафіі збірае разам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF