Ніва № 16 (3597), 20 красавіка 2025 г.

Буславы лапы ў Саках

Міхал ІВАНЮК

«Бусел, бусел-клекатун, схапіў бабу за каўтун, баба яго кулаком, а ён бабу дзюбаком». З гэтага абрадавага вершыка, пасля чытання якога шмат гадоў таму дзіця атрымлівала ад бабулі ці матулі дражджавую булачку ў выглядзе буслінай лапкі ў дзень Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы, званага ў народзе Благавешчаннем, 6 красавіка г.г. у святліцы ў Саках адбыліся майстар-класы па прыгатаванні дабравешчанскага абрадавага печыва. Пакуль да справы, удзельнікі заняткаў паглядзелі кароткі фільм «Этнаграфічны шлях гміны Кляшчэлі», у якім паказаны абрад выпякання буславых лап. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Сакоўскі гурток вясковых гаспадынь і Кляшчэлеўскі гарадскі цэнтр культуры, спорту і адпачынку, якія мабілізавалі жыхароў вёскі Сакі, у тым ліку групу самых маладых вяскоўцаў, каб напярэдадні свята арганізаваць чарговыя майстар-класы і разам спячы дражджавыя благавешчанскія булачкі. А пакуль булкі падымаліся і набывалі ў печы выгляд буслінай лапы, дзеці і дарослыя маглі ўпрыгожыць велікодныя крашанкі метадам батыку пад наглядам інструктарак, якія стараліся прывіць рэгіянальную традыцыю самым маленькім.

У мінулым годзе я разам з сям’ёй узяўся спячы лапкі бусла, мадыфікуючы сямейныя рэцэпты і гледзячы відэаролікі на ютубе. А сёлета вырашыў выбрацца ў глыбінку, каб ужывую паглядзець абрад. Майстар-класы па выпечцы абрадавага печыва паступова пачалі ўваходзіць у спіс цыклічных мерапрыемстваў большых і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF