Ніва № 15 (3596), 13 красавіка 2025 г.
Вайсковыя нарысы Віктара Сазонава (ч.VІІ)Віктар САЗОНАЎЯ думаў, што ён гаворыць метафарамі, але ж не. Прафесіяналізм узрастаў з кожнымі заняткамі. І вось я бачу, як мой напарнік маскіруецца на дрэве. І вось я яго больш не бачу. Я шукаю яго на дрэве, але яго няма. Я не веру вачам сваім. Я думаю, што ён пералез на другое дрэва. Але ён не пералазіў. Ён адкрываецца там, дзе я глядзеў, але не бачыў. І вось ужо ён шукае мяне ў траве. Ён наступае мне на руку і ідзе далей. Ён не знаходзіць мяне. — Добра, — кажа камандзір. — А цяпер ідзём праз лес, у якім паўсюдна расстаўленыя міны і сігнальныя расцяжкі. Ідзём уночы. Ні адна з іх не павінна спрацаваць. Хоць адну не заўважыце і ваша разведгрупа ў лепшым выпадку загіне. У горшым вы трапіце ў палон. Вы іх мусіце ўсе выявіць. Але яны ўзрываюцца. Вучэбныя, канешне, не баявыя. Але таксама непрыемна. А мы ўсё ходзім з ночы ў ноч як вясковыя бабнікі. А яны ўзрываюцца як нервы мужыкоў, вакол жонак якіх тыя бабнікі круцяцца. Толькі ўжо радзей узрываюцца. Радзей з кожным разам. І вось мы адчуваем кожную расцяжку. Мы ідзём па замініраванай мясцовасці і ўсё ціха. Міны застаюцца ззаду. — А цяпер пераход зялёнай лініі. Так мы называем лінію фронту, — тлумачыць інструктар. — Мясцовасць там можа быць розная. Таму вы павінны навучыцца... — А цяпер навучымся правільна рабіць засаду... — А зараз будзем браць языка... — А гэтым разам рэпетуем дыверсію на чыгунцы... — (...) |