Ніва № 15 (3596), 13 красавіка 2025 г.

Уручэнне стыпендый маршалка

Міхал ІВАНЮК

У сядзібе Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтра імя Станіслава Манюшкі ў Беластоку 19 сакавіка адбылося ўрачыстае ўручэнне паўгадавых і гадавых стыпендый маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне мастацкай творчасці ды папулярызацыі і догляду за помнікамі. Гэта ўжо дваццаць пятае мерапрыемства і адначасова ініцыятыва маршалка ваяводства, якая дазволіць найбольш таленавітым жыхарам рэгіёна атрымаць сродкі на цікавыя мастацкія і культурныя праекты, якія яны жадаюць ажыццявіць і якія могуць паспрыяць папулярызацыі нашага краю.

Сёлета сярод стыпендыятаў былі 44 чалавекі. Маршалак і ваяводскае праўленне прызначылі на мастацкія і культурныя праекты 419 тысяч злотых. Перад уручэннем стыпендый маршалак ваяводства Лукаш Пракорым звярнуўся да сабраных артыстаў і дзеячаў культуры:

— Лічым, што гэтымі стыпендыямі падтрымліваем развіццё нашага рэгіёна і культывуем яго традыцыі. Мы, як самаўрад ваяводства, вельмі захапляемся вашай творчасцю і мастацкай дзейнасцю, што, маючы прафесійную працу, знаходзіце час для такіх заняткаў, а вольны час прысвячаеце падтрымцы і развіццю нашай рэгіянальнай культуры.

Сярод стыпендыятаў былі і прадстаўнікі беларускай грамадскасці. Стыпендыю атрымала Валянціна Швед, якая заўсёды была звязана з пашырэннем беларускай культуры. Супрацоўнічала з мастацкімі ўстановамі і творчымі коламі. Яна з’яўляецца захавальніцай памяці і творчасці свайго светлай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF