Ніва № 15 (3596), 13 красавіка 2025 г.
Дзесяць фактаў з жыцця і творчасці Хведара Ільяшэвіча (1910—1948)Сяргей ЧЫГРЫНПаэт, празаік, крытык, беларускі грамадска-культурны дзеяч Хведар Ільяшэвіч, як пісала літаратуразнавец Лідзія Савік, займае пачэснае месца сярод вядомых літаратараў былой Заходняй Беларусі. Нарадзіўся ён у Вільні (па іншай інфармацыі ў Пружанах), дзе шмат гадоў жыў. Падчас Другой сусветнай вайны рэдагаваў у Беластоку газету „Новая дарога”. Загінуў у 1948 годзе і пахаваны ў Германіі. Пражыў усяго 38 гадоў. Прапаную чытачам „Нівы” дзесяць фактаў з жыцця і творчасці Хведара Ільяшэвіча. 1. Сям’я Хведар Ільяшэвіч быў жанаты з Надзеяй, якая сябравала з яго братам Міколам. Пазнаёміліся яны на пахаванні Міколы (1903—1934). Надзя ішла за дамавінай і горка плакала. Да яе падышоў Хведар і сказаў: „Не плач, Надзя. Я ажанюся з табой”. Так і сталася. Вяселле адбылося ў Вільні ў 1934 годзе. Сама Надзея паходзіла з беларускай сям’і Алексюкоў з беластоцкай вёскі Тапаляны. Яны жылі ў Вільні, у іх нарадзілася двое дзяцей: дачка Марыля (1936) — у Вільні, сын Юрка (1938) — у Тапалянах. Хведар працаваў на месцы Міколы ў Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў родную мову, літаратуру і гісторыю. Перад самай вайной Ільяшэвічы жылі ў Тапалянах. Хведар вельмі любіў сваіх дзяцей. Сынок яго Юрка, якому было чатыры гады, калі сустракаў тату, то казаў: „Жыве Беларусь!”. 2. У Вільні Хведар Ільяшэвіч вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, а таксама на (...) |