Ніва № 15 (3596), 13 красавіка 2025 г.

Размова са «Знічом»

Міхал ІВАНЮК

Гурт «Znich» і яго лідар Алесь Таболіч прысутныя на сцэне амаль трыццаць гадоў і столькі ж гадоў прадстаўляюць сваё бачанне металу, заснаванае на фальклоры. Перад апошнім канцэртам гурта ў Беластоку, які яны адыгралі 14 сакавіка ў бары «MotoPub», я паразмаўляў з Алесем не толькі пра экстрэмальны метал і беларускі фальклор, але і пра яго погляд на дзейнасць дыяспары і яе праблемы на стыку культуры і палітыкі.

Міхал Іванюк: — На працягу многіх гадоў было відаць, што еўрапейскія музыкі, якія іграюць хэві-метал, у значнай ступені абапіраюцца на народныя тэмы ў сваёй музыцы. Адкуль, на вашу думку, такая цікавасць да фолку або фолк-культуры сярод метал-музыкаў, ці ўплывае на гэта аўтэнтычнасць, якая прысутнічае як у метале, так і ў фолк-музыцы.

Алесь Таболіч: — Свая фолк-музыка заўсёды была ў пэўным сэнсе эталонам культуры, а тым больш метал-культуры! І гэта тычыцца не толькі еўрапейскай, але і балцкай, скандынаўскай і іншых культур. Для мяне яна цяпер бліжэйшая па сваіх пазіцыях, бо ў некаторых аспектах яна стала больш цікавай і разнапланавай, чым проста фолк-метал. Вось, напрыклад, нарвежская «Wardruna». У славянскай музыцы сувязь з продкамі ідзе значна глыбей, чым мы звычайна думаем. Гэта хутчэй ужо гісторыя. Фолк-метал стаў новай плынню для беларусаў, палякаў і ўкраінцаў. Аднак, на жаль, зараз вельмі шмат палітызаваных дзеячаў імкнуцца замяніць аўтэнтыку на нешта іншае, і часта зусім не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF