Ніва № 15 (3596), 13 красавіка 2025 г.
Праз нейкі часДар’юш ЖУКОЎСКІПраз нейкі мы час Пасмяемся з цяперашніх нас Паглядзім назад — У смузе патануў далягляд Але толькі не думай і не кажы мне Што нешта было дарма Ціхую казку шэпчуць палі Мы з табой снім герояў нашай зямлі Ціхую песню грае вясна Нас з табою героі бачаць у снах Усё праміне Ці ўзгадаюць цябе ды мяне Калі нават не — Усміхнемся красуні-вясне Але толькі не думай і не кажы мне Што нешта было дарма Ціхую казку шэпчуць палі Мы з табой снім герояў нашай зямлі Ціхую песню грае вясна Нас з табою героі бачаць у снах Ціхую казку шэпчуць палі Мы з табой снім герояў нашай зямлі Ціхую песню грае вясна Нас з табою героі бачаць у снах Сёння раніцай, у Дзень Волі, едучы на працу, слухаў гэтую песню Лявона Вольскага. Прэм’ера песні была 25 сакавіка 2021 г. Раніцай даслаў мне гэтыя пажаданні Генік Вапа: «З Актам 25 Сакавіка — Жыве БНР! Надзеі, перамогі, свабоды!!!!!» Я сам выклаў у ФБ песню Вольскага «Краіны Няма». Песня з фільма «Жывая Беларусь». Гэты фільм 2012 г. Дык вось, мінула трынаццаць гадоў з моманту стварэння фільма. Гэта шмат часу. Шмат чаго змянілася ў Польшчы, у Еўропе і ў свеце. Ці надалей жыве Беларусь? Гэта песня пра герояў нашай зямлі. „Ціхую песню грае вясна, нас з табою героі бачаць у снах». Вясна ўжо некалькі дзён. Каляндарная і (...) |