Ніва № 15 (3596), 13 красавіка 2025 г.
Мястэчкі, штэтлі і вёскі Сакольшчыны. Янаў на СакольшчынеУля ШУБЗДАГісторык Збігнеў Раманюк у працы прысвечанай гарадам і мястэчкам Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага паветаў у 1914-1915 гадах адзначае, што самыя цікавыя крыніцы да гісторыі Янава засталіся па другім баку мяжы, а дакладней у Гародні. Аўтар карыстаўся актамі Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне. У царскі перыяд з 30-х гг. XIX ст. паветы ў адміністрацыйна-паліцэйскім плане дзяліліся на станы на чале са станавымі прыставамі (начальнікамі мясцовай паліцыі), якім падлягалі ўчастковыя паліцэйскія ўраднікі, адпаведнікі земскіх стражнікаў. Прызначаліся яны ў дапамогу станавым прыставам для выканання паліцэйскіх абавязкаў у паасобных участках. Непасрэдна перад Першай сусветнай вайною Сакольскі павет быў падзелены на тры станы і трынаццаць участкаў. Янаў знаходзіўся ў 2-ім стане — побач з Сухаволяй і Дубровай. Янаў быў заштатным горадам, а такіх у Сакольскім павеце было ў той час даволі многа, бо заштатнымі былі гарадкі, якія налічвалі каля дзвюх тысяч жыхароў. Столькі ж меў і сакольскі Янаў. На той час Янаў меў свайго галаву, значыць гарадскога старасту, якому дапамагаў віцэ-стараста, а таксама раду з 10-12 членаў. У такім невялікім асяродку не было вышэйшых школ, але на пачатковым узроўні дзеці маглі вучыцца як у местачковых, так і ў царкоўных ці жыдоўскіх школах. Дзякуючы (...) |