Ніва № 15 (3596), 13 красавіка 2025 г.
Конкурс «Роднае слова 2025»Аляксей МАРОЗУ час раённых элімінацый 54-га Дэкламатарскага конкурсу «Роднае слова», якія 28 сакавіка ў Гайнаўскім доме культуры арганізавала Таварыства беларускай культуры, лепшыя дашкольнікі і вучні пачатковых школ выступілі на высокім мастацкім узроўні. Сярод амаль сямідзесяці дэкламатараў найбольш было дзетак з класаў І-ІІІ і ІV-VІ, а найменш было вучняў класаў VІІ-VІІІ і дашкольнікаў, якія аднак удала дэкламавалі па-беларуску. — Сустракаемся 54-ы раз у час Дэкламатарскага конкурсу на беларускай мове «Роднае слова», які ладзіцца ўжо больш чым палову стагоддзя. На цэнтральныя элімінацыі кваліфікуюцца асобы, якія зоймуць першае, другое і трэцяе месцы. Вашы выступы будзе ацэньваць камісія ў складзе: Міра Лукша — журналістка «Нівы», паэтэса, пісьменніца; Анна Бабік, якая выдатна ведае беларускую мову і сама пачынае пісаць беларускія паэтычныя тэксты; і старшыня камісіі Юрка Баена — вядомы беларускі пісьменнік, паэт, настаўнік. Хачу вельмі сардэчна падзякаваць усім тым, якія прывялі дзетак і моладзь да ўдзелу ў нашым конкурсе, настаўнікам, апекунам, бацькам, бабулям, дзядулям, усім тым, хто паспрыяў і матываваў дэкламатараў да ўдзелу ў конкурсе, хто такім чынам прывівае любоў да роднай мовы і беларускага прыгожага пісьменства. Вялікі дзякуй перш за ўсё дзеткам і моладзі, якія не ленаваліся, падрыхтаваліся да конкурсу і сёння пакажуць самае найлепшае, — сказаў старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства (...) |