Ніва № 15 (3596), 13 красавіка 2025 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

У маім жыцці была ўжо такая вандроўка, калі на дарогу чародамі выходзіла звярына. Гэтак здарылася ў пачатку нулявых, калі я наведала Белавежскую пушчу па беларускім баку. Працаўнікі парку, якія абвозілі мяне па назначаных сцежках, безупынна паўтаралі: Ой! А што то звярына сёння так на дарогу лезе і лезе!

Нешта падобнае зараз паўтарылася са мой на Нараўскай дарозе. Тая безліч дзятлоў і капытнай фаўны, якія суправаджалі мяне па старажытным шляху, здаваліся чарговым прывідам родам «З-пад крыжыкаў». Маршрут зацягнуўся, дзесьці схаваўся канец лесу, ці можа ўжо вадзіла, як кажуць тут пра нежаданае блуканне, на простай, хоць заваленай вываратнямі дарозе. Ці можа падключылася модная ў наш час лесатэрапія?

Стары лес, які ўжо раз высылаў свае зялёныя камунікаты, натхняў абяцанкай адновы.

Час ад часу мне здавалася, што я ў ахоўнай рэзервацыі прыроды, з безліччу звярыны, птушак, раслін і рэдкімі відамі лекавых чагаў, што апанавалі мёртвыя дрэвы. Як не дзіўна, тая жывучасць і энергетыка лесу, з так пажаданым у народзе краявідам страху, адкрыліся адно ў першы дзень. Цягам наступных дзён я хадзіла па той жа дарозе і апрача засухі і мёртвых елак не пабачыла і не пачула ўжо нічога асаблівага. Лес вітаў стомленасцю і стогнам паміраючых дрэў, якія яшчэ не абваліліся на зямлю і жаласна рыпелі на ветры.

Гэты стары лес, быццам верны сабака, ішоў следам усіх, хто даручыў яму сваё сэрца і мары. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF