Ніва № 15 (3596), 13 красавіка 2025 г.
Рэінкарнацыя НКВДУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУ 1999 годзе ў свет выйшла з друку кніга Мікіты Пятрова і Канстанціна Скоркіна «Кто руководил НКВД,1934-1941». Сярод іншай пазнавальнай інфармацыі там, між іншым, ёсць і аналіз нацыянальнага складу кіраўніцтва савецкага НКВД і прасочана дынаміка яго змен у адпаведныя перыяды. Гэтыя звесткі выкладзены на аснове архіўных даных, так што не давяраць ім няма падстаў. А працавалі над статыстычным аналізам праваабаронцы і гісторыкі з таварыства «Мемориал», якіх не западозрыш ні ў тэндэнцыйнасці, ні ў антысемітызме. Дык вось на момант стварэння НКВД 10 ліпеня 1934 года з 96 кіроўных работнікаў 30 былі рускімі, а ажно 37 (!) — габрэямі. Акрамя іх было 4 палякі, 7 латышоў і 2 немцы. Адразу скажу, што ў даследаванні ўлічваліся наркамы ўнутраных спраў СССР і іх намеснікі, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў цэнтральнага апарату НКВД, наркамы ўнутраных спраў усіх саюзных і аўтаномных рэспублік (толькі без Нахічэваньскай АССР), начальнікі УНКВД краёў і абласцей, якія ўваходзілі ў склад РСФСР, УССР, БССР і Казахскай ССР. Не ўлічаны толькі кіраўнікі НКВД абласцей у складзе Кыргызскай, Таджыкскай, Туркменскай і Узбекскай ССР, дзе была свая спецыфіка. Пасля змены галоўнага кіраўніка НКВД у верасні 1936 года (на месца прафесійнага чэкіста Генрыха Ягоды заступіў партыйны функцыянер, «крывавы карлік» Мікалай Яжоў, ураджэнец Сувалкаўскай губерні), нацыянальны склад галоўнай карнай структуры пачаў істотна змяняцца. Пры (...) |