Ніва № 15 (3596), 13 красавіка 2025 г.
Гэты свет Яго ачараваў, а Ён — яго. І слязінкі, і смяшынкіМіра ЛУКШАУ ягоным беларускім таварыстве быў аграмадны бел-чырона-белы каравай, быў і залаты мадзьвадзёўскі каравай ад Іркі Сегень. На лірычнай вечарыне вершаў і ўспамінаў. Паэту, грамадскаму дзеячу, аўтару песень, шчыраму і цёпламу чалавеку. Нашаму настаўніку. Сто гадоў з дня нараджэння Віктара Шведа. Сябры, паплечнікі, родныя і чытачы ўшанавалі памяць беларускага паэта яшчэ раз — у Беластоку. З маладым пакаленнем, якое заснавала Цэнтр беларускай культуры, пра які ён марыў. 29 сакавіка ў сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку, з якім працаваў усё сваё жыццё, можна было пачуць вершы паэта, архіўныя запісы, успаміны сяброў і калег. — Віктар і не марыў, што ягонае стагоддзе будуць так святкаваць ягоныя калегі, аднадумцы і маладое пакаленне, сябры, — сказала жонка паэта Валянціна Швед. — Гэта вялікая асоба для беларускай літаратуры і культуры ўвогуле, для беларускай мовы, — падкрэсліла паэтка і эсэістка Крыстына Канэцкая, сяброўка з Саюза польскіх літаратараў. — Ён і гуртаваў таксама нас, пісьменнікаў Беласточчыны. Перакладаў нашы словы. Ён валодаў словам як паэт, а як чалавек ён быў сярод людзей, быў з імі, адрасаваў свае творы людзям, асабліва самым малым чытачам. Словам шчырым, цёплым, па-бацькоўску. З ім можна было размаўляць па-беларуску, па-свойму. Светлы, чысты беларус. Пра гэта цяпер трэба гаварыць, хваліць, ганарыцца, (...) |