Ніва № 14 (3595), 6 красавіка 2025 г.

Вайсковыя нарысы Віктара Сазонава (ч.VІ)

Віктар САЗОНАЎ

Вольны час або Салдацкія забавы. У афіцэраў свае забавы, у жаўнераў свае. Салдацкія забавы па вайсковаму называліся „вольны час” і мелі задачу даць жаўнеру адпачыць ад цяжкасцей вайсковай службы. Цяжкасці ў службе былі вялікія, але яны не маглі перамагчы маладосці з яе прагай да забаў і весялосці, гарэзаў ды жулікаватасці. Зразумела, што для чалавека паднявольнага лепшая забава гэта гарэлка, ці што-небудзь з гэтай серыі для затуманьвання мазгоў. Салдату ж думаць забаронена. Гэта факт. Ён мусіць выконваць загады не думаючы, але і сродкі для адключэння мазгоў яму таксама забаронена ўжываць. Яшчэ адзін парадокс сістэмы. А калі яшчэ служыш за мяжой, у звышсакрэтнай частцы, ды пад пільным і несупынным кантролем вайсковага кіраўніцтва такая забава ў нас выпадала даволі рэдка.

Ну бывала з палучкі, як тады яе называлі і ў войску і на волі, і якую ў дэсанце плацілі значна большую чым другім салдатам, жаўнерам удавалася адкласці пару чэхаславацкіх крон на дурманячыя напоі. А пасля весела, як і належыць слаўным гвардзейцам-дэсантнікам нікога нарэшце не баючыся, ні лютых ворагаў, ні сваіх камандзіраў, паспяваць пераробленую на той момант папулярную песню: „Мільён, мільён, мільён чэшскіх крон...”

Ці як было не наведаць сталіцу лепшага ў свеце піва, і не паспрабаваць максімум яго гатункаў? А пасля слаўна паванітаваць ля дзвярэй камандзіра роты. Пра што тады расказваць сябрам як дахаты вернешся?! Усё ж астатняе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF