Ніва № 14 (3595), 6 красавіка 2025 г.

Фінал XXVІ Алімпіяды праваслаўнай рэлігійнай веды

Міра ЛУКША

Праваслаўная алімпіяда праваслаўнай веды праводзіцца па благаславенні мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы. Яго арганізатарам з’яўляецца кафедра праваслаўнай тэалогіі Універсітэта ў Беластоку. Алімпіяда акрэдытаваная міністрам нацыянальнай адукацыі. Удзельнічаць у алімпіядзе могуць навучэнцы ўсіх тыпаў агульнаадукацыйнай школы, якія маюць магчымасць здачы матуральнага экзамену і наведваюць урокі праваслаўнай рэлігіі. Сёлетняе выданне зноў праходзіла пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства і прэзідэнта горада Беластока.

13-14 сакавіка 2025 г. у Беластоку прайшоў цэнтральны этап алімпіяды, тэмай якой у гэтым годзе стаў «Вялікі пост як час духоўнага адраджэння». Заключны этап распачаўся малебнам у саборы св. Мікалая ў Беластоку ў чацвер апоўдні. Затым члены камісіі на чале са старшынёй Галоўнага камітэта архіепіскапам Бельскім Грыгорыем, катэхетамі і вучнямі перайшлі да пісьмовай часткі іспыту, якая з за вялікай колькасці тых, хто трапіў у фінал, праходзіла ў двух месцах: Цэнтры праваслаўнай культуры і 1-ым Агульнаадукацыйным ліцэі. Сакратар Галоўнага камітэта а. Міраслаў Філіманюк прадставіў фармальныя правілы, а каардынатар змястоўнай часткі сёлетняга выпуску ігумен Панцеляймон (Карчэўскі) пазнаёміў удзельнікаў з тэмай экзаменацыйнай работы.

Пасля кароткага знаёмства ўдзельнікі прыступілі да першай часткі конкурсу — пісьмовага заліку, у якім можна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF