Ніва № 14 (3595), 6 красавіка 2025 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (92). Прыходзіць час

Андрэй СЦЕПАНЮК

Прыходзіць час, калі сядаю ля акна і толькі гляджу. Не цікавіць мяне тое, што робіцца за акном, не бачу людзей, якія там вандруюць, а можа лепш сказаць, што не з’яўляюцца яны аб’ектам майго зацікаўлення. Штораз часцей мяне няма. Знешняя абалонка, у якую апранаюся кожнага ранку, а дык далей падымаюся з пасцелі перад шостай раніцы, не адыгрывае ўжо надта вялікай ролі, не выклікае ніякага ўздыму, яна проста з’яўляецца часткай таго, што засталося яшчэ ў рэальным выглядзе чалавечага цела. А тое цела, штораз больш фальшывае ў сваіх паводзінах, умее ашукаць сваімі дрыготкамі, або недасканаласцямі, і не справа тут у тым, што часта баліць яно ў кожным месцы свайго існавання. Гэты боль стараюцца вытравіць масці, апошнім часам з дадаткам канапель, хаця можа і шкада, што толькі ў такой форме тыя каноплі, але, здаецца, запозна ўжо на новыя эксперыменты (аж дзіўна, што ніколі не закурыў нават марыхуаны, калі так ахвотна карыстаўся іншымі, больш традыцыйнымі, спосабамі забіцця думак). Але, гэта толькі цела, з якога выйду праз нейкі час і ніколі больш да яго не вярнуся. Не першы я і не апошні. І калі так сяджу, і не бачу таго, што ёсць, здавалася б павінен я ў той час вандраваць па краіне таго, што было раней. Дык з таго, што гавораць іншыя, вынікае, што з гадамі чалавек больш жыве ў мінулым, чым у сучасным. Колькі ўжо раз пачуў я прапанову запісання сваёй жыццёвай дарогі, а некалькі раз і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF