Ніва № 14 (3595), 6 красавіка 2025 г.

Парад святога Патрыка ў Беластоку (ч.2)

Міхал ІВАНЮК

Другім гуртом вечара стаў «Captain Hmiel» — два музыкі, адзін з якіх — украінскі дудар Аляксей Шкурапацкі, які з дапамогай свайго гітарыста і Антона Сіроціна на інструменце кахон прадставілі кампазіцыю, узятую непасрэдна з ірландскага фолку. Таксама выканалі адну з самых папулярных кампазіцый, якія ўвайшлі ў канон сусветнай музыкі і паходзяць з Ірландыі, г.зн. песня Whisky in the Jar, якую папулярызавалі, сярод іншага, такія гурты, як «The Pogues» і «Metallica». Як анансавалі арганізатары, выступы музыкаў — не адзіная цікавасць вечара. Падчас спаборніцтва па распіванні цёмнага ірландскага піва стаут, які з’яўляецца адным з сімвалаў шматвяковай піваварнай культуры Ірландыі, правіла было простае: смельчакі павінны былі як мага хутчэй выпіць пінту піва (брытанская і ірландская мера піва роўная 568,26 мл) і паставіць пусты збан на галаву суперніка. Самым хуткім у гэтым спаборніцтве аказаўся Уладзіслаў Бернат, іначай „Дзядзенька”.

Трэцім гуртом вечара стаў «Гоман-бэнд», малады віленскі гурт, які складаецца з музыкаў, звязаных з гуртом «Всё_CRAZY», а лідарам і вядучай фігурай гэтага гурта з’яўляецца Вольга Бароха. Як адзначылі самі артысты, іх музыка яшчэ ў зачаткавым стане, але яны спрабавалі прадставіць сваё бачанне кельцкай музыкі бліжэй да амбітнага поп-року, чым да панку, хаця ірландская атмасфера ў іх выкананні адчувалася. Затым гледачы маглі разлічваць на спартыўныя ўражанні. Ірландыя — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF