Ніва № 14 (3595), 6 красавіка 2025 г.
Выстаўка на саборнай агароджы, каб перайсці парог... (ч.2)Уля ШУБЗДАКруціцца вакол сабора св. Мікалая ў Беластоку. А гаворка ідзе пра фотавыстаўку Аляксандра Васылюка, які прапануе прыгледзецца праваслаўю — цэрквам, людзям, святарам, абраднасці... Не толькі падляшскаму, не толькі польскаму, але таксама сусветнаму праваслаўю. Першая фатаграфія, якая адкрывае выстаўку, гэта першы здымак Аліка, зроблены трыццаць гадоў таму на Кіпры царкве Панагія Ангелактысці. Чым завяршаецца фотавуж пры саборы, як бачаць польскае праваслаўе вернікі ў іншых краінах свету? Між іншым пра гэта Уля Шубзда размаўляе з Аляксандрам Васылюком. Уля Шубзда: — Наконт традыцыі і абраднасці я памятаю Вадохрышча ў скіце ў Адрынках і там, сапраўды, пры пятнаццаці градусах марозу самыя моцныя акуналіся ў ваду. Гэта моц? Аляксандр Васылюк: — Моц ёсць усюды ў праваслаўі. Я быў на сустрэчы праваслаўных парламентарыяў, сярод якіх былі прадстаўнікі Лівана. Калі нехта ў іх запытаў, што ім найбольш патрэбна, напрыклад, духоўная падтрымка, яны проста адказалі, што яны маюць свядомасць, што кожнага дня могуць аддаць сваё жыццё за Ісуса Хрыста, за Бога. Таго нельга параўноўваць. Вера пераносіць горы, творыць цуды і гэта самае прыгожае. Нават калі гаварыць пра мой сціплы вопыт — падарожжы, фатаграфію, здарылася столькі нечаканых рэчаў, якія для адных будуць проста выпадковасцю, але мы, праваслаўныя, ведаем, што выпадковасці няма. — На адкрыцці выстаўкі Ты з рук (...) |