Ніва № 14 (3595), 6 красавіка 2025 г.

Дзень Волі ў Дубічах-Царкоўных

Аляксей МАРОЗ

Займальны ўрачысты канцэрт з нагоды Дня Волі быў наладжаны 25 сакавіка ў Пачатковай школе ў Дубічах-Царкоўных школьнай супольнасцю і Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку. Успамаглі мерапрыемства члены вясковых гурткоў гаспадынь з Чахоў-Арлянскіх, Вітава і Дубіч-Царкоўных, якія падрыхтавалі ўдзельнікам свята смачны пачастунак.

Ад раніцы ў Пачатковай школе ў Дубічах-Царкоўных адчуваўся святочны настрой. У вялікай спартыўнай зале сабраліся вучні, настаўнікі, бацькі і жыхары Дубіцкай гміны. Адкрыла мерапрыемства і прывітала гасцей дырэктар школы Іаанна Аляксеюк. Мерапрыемства ўдастоілі бургамістр Кляшчэляў Міраслаў Маркевіч, упаўнаважаны ваяводы па справах нацыянальных меншасцей Аляксандр Васылюк, наш пісьменнік Міхал Андрасюк, дырэктар Самаўрадавага прадшколля № 1 у Гайнаўцы Іаанна Рушук і гмінныя радныя.

Першымі ў час канцэрта, прысвечанаму абвяшчэнню 25 сакавіка 1918 года незалежнасці Беларусі і стварэнню Беларускай Народнай Рэспублікі, са слоўна-музычным мантажам выступілі па-беларуску дзеткі з калектыву «Калебка» Прадшколля № 1 у Гайнаўцы. З 2003 года шмат дзетак займалася ў «Калебцы», удала вучыліся беларускай мове, сваім песням, народным абрадам, традыцыям і выступалі з беларускім рэпертуарам. Настаўніцы Міраслава Ніканчук і Ала Супрун вучылі дашкольнікаў з «Калебкі» беларускай мове, культуры і нашым традыцыям. Зараз Міраслава Ніканчук у водпуску і калектывам займаюцца іншыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF