Ніва № 14 (3595), 6 красавіка 2025 г.

Стаць 51-ым штатам

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На схіле свайго пятага дзясятку пражытых гадоў асэнсаваў я, што фактычна заўсёды быў і заставаўся у меншасці. І тады, калі яшчэ школьнікам слухаў «Голас Амерыкі» і захапляўся творамі Джэймса Фенімора Купера, і ў войску, дзе мне канчаткова расхацелася быць савецкім чалавекам, і ў час вучобы, калі выходзіў з камсамола і ствараў разам з сябрамі студэнцкую беларускамоўную суполку. І пазней, калі быў у розных арганізацыях беларускага грамадска-палітычнага руху, мы з сябрамі заўсёды таксама былі ў меншасці. Да чаго гэта я вяду? Хіба да таго, што ўсё ў нашым жыцці фатальна. І ў ацэне цяперашняй палітыкі ЗША апынуўся я з многімі добрымі знаёмымі і сябрамі зусім на супрацьлеглых пазіцыях. Але як казаў Вялікі камбінатар, прадаставім неба птушкам і звернемся да нашых табурэтак, а менавіта да мірных ініцыятыў адміністрацыі Трампа адносна расійска-ўкраінскай вайны.

Прыгадалася мне, як адзін з маіх вясковых суседзяў, старэйшы чалавек, які ніколі не выязджаў з Беларусі, напрыканцы свайго жыцця неяк глыбакадумна зацеміў: «Цяжка канешне мы жывем, адно толькі добра, што не ў амерыканскім рабстве». Гэты мой сусед успомніўся, калі на мінулым тыдні цэлы хор дэмакратычных украінскіх, беларускіх і расійскіх блогераў, аналітыкаў, палітолагаў і яшчэ Бог ведае якіх экспертаў на адзін голас з усіх «прасаў» крычалі пра недазваляльнасць і кабальнасць той эканамічнай угоды, якую запрапанаваў Белы дом Украіне. Маўляў, гэта змова з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF