Ніва № 14 (3595), 6 красавіка 2025 г.

107-ыя ўгодкі Дня Волі ў Беластоку

Міра ЛУКША

Некалькі дзён да 25 сакавіка 107-ыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Беластоку супольна адзначылі беларусы з Падляшша і беларуская дыяспара. Усе беларусы ў свеце адзначаюць гадавіну абвяшчэння першай у гісторыі беларускай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 сакавіка 1918 года ў Мінску была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. На чале БHР стаяла дэмакратычна абраная рада, якая прыступіла да будаўніцтва беларускай адміністрацыі і адукацыі. У якасці герба Беларусі была ўстаноўлена Пагоня, а колеры сцяга — гістарычныя, бел-чырвона-белыя. Беларускія незалежніцкія колы разглядаюць акты 25 сакавіка 1918 г. як вялікае значэнне ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Увекавечвае яно ўтварэнне незалежнай беларускай дзяржавы пасля падпісання Брэсцкага дагавора. 25 сакавіка 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Устаноўчую Грамату, абвяшчаючы аб незалежнасці Беларусі: «Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці, якое гвалтам накінулі нам расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад таго часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржаваю».

Гадавіну гэтай падзеі ў Беларусі апазіцыя, а таксама беларусы ў Польшчы і іншых краінах свету адзначаюць як Дзень Волі. Дзень Волі ў Беластоку адзначаецца беларускай меншасцю з сярэдзіны 1980-х гадоў. Арганізатарамі сёлетняга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF