Ніва № 13 (3594), 30 сакавіка 2025 г.
Вайсковыя нарысы Віктара Сазонава (ч.V)Віктар САЗОНАЎАбсурд. Войска ўсяго толькі адзін з інстытутаў дзяржавы. Не самы горшы, дарэчы. Якая дзяржава, такія і яе інстытуты. Ваякі ж людзі дастаткова прамыя, як правая лінія роўнастаронняга чатырохкутніка. Ды і не толькі правая. З іншымі лініямі таго чатырохкутніка іх таксама можна параўноўваць з такой жа паспяховасцю як і з правай. Таму ў савецкім войску было намнога менш чым у самой савецкай дзяржаве такіх негатыўных праяў як фальш або адмыслова прадуманая подласць. Але вось па паказчыках абсурднасці войска ўпэўнена крочыла ў нагу не толькі са сваімі камандзірамі, але і з перастарэлым палітычным кіраўніцтвам камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Адным словам левай, левай ды левай... Так шмат левай, што аж заносіла ў левы бок, як на паваротах зайца з прывязанай да хваста пяцікілаграмовай гантэляй. — Эй, вы, трое, абодва да мяне, — неяк скамандаваў нашай кампаніі адзін старшы прапаршчык. Мы рэзка сталі як глыбока ўкапаныя тэлеграфныя слупы і не ведалі як нам выканаць гэтую каманду, хоць вельмі стараліся. Я то і раней чуў гісторыі пра канкрэтна такі загад. Але шчыра думаў, што гэта ўсяго толькі трапны анекдот. Аказалася, што гэта рэальная гісторыя, якая стабільна паўтаралася ў розных кутках на неабсяжных тэрыторыях занятых доблеснай Чырвонай Арміяй. Ну ўбачыў старэйшы трох байцоў, а яму патрэбныя толькі два. Вось так і скамандаваў. Толькі ў нашай гісторыі каэфіцыент абсурду быў яшчэ (...) |