Ніва № 13 (3594), 30 сакавіка 2025 г.

25 сакавіка - Дзень Волі

Уладзімір АРЛОЎ

Напярэдадні Дня Волі, калі ў 1918 годзе беларусы зноў сталі народам дзяржаўным, цяпер ужо пад сваёй сучаснай назвай, прапаную чытачам „Нівы” некалькі літаратурна-гістарычных партрэтаў тых, хто ствараў Беларускую Народную Рэспубліку і нёс яе ідэалы праз дзесяцігоддзі выпрабаванняў.

Янка Серада

Раніца 25 сакавіка 1918 года. У Мінску на арандаваным першым урадам — Народным сакратарыятам БНР трэцім паверсе дома Маліна (цяпер вул. Валадарскага, 9) у кабінеце старшыні ўрада Язэпа Варонкі завяршаецца векапомнае пасяджэнне Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Яе Трэцяя Устаўная грамата абвяшчае нашу краіну вольнай незалежнай дзяржавай.

Свой подпіс пад граматай ставіць старшыня Рады Янка Серада. Рукі палітыка прыкметна трымцяць ад хвалявання. Усе прысутныя ўсведамляюць: робіцца гістарычны крок. Прычым ён непрымальны для немцаў, якія акупавалі Мінск і падпісалі з бальшавікамі дамову, што не дазваляе ствараць на занятай тэрыторыі новыя дзяржавы.

За вокнамі падымаецца сонца. Першы ягоны ўзыход у незалежнай Беларусі.

Шлях у палітыку для першага (да траўня таго ж года) старшыні Рады БНР пачаўся з уступлення у Беларускую сацыялістычную грамаду. Суайчыннікі Паўночнага фронту дэлегавалі яго на Першы Усебеларускі з’езд, дзе Сераду абралі старшынёй. Як вядома, бальшавікі разагналі наш нацыянальны форум, але не здолелі спыніць дзейнасці абранага ім кіраўніцтва.

Наш герой уваходзіў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF