Ніва № 13 (3594), 30 сакавіка 2025 г.

Новая ініцыятыва Беластоцкага музычнага клуба. Парад святога Патрыка ў Беластоку

Міхал ІВАНЮК

Святы Патрык з’яўляецца апекуном Ізумруднага вострава — Ірландыі, і 17 сакавіка, у дзень яго смерці, ушаноўваецца памяць гэтага святога Каталіцкага касцёла, Праваслаўнай царквы і астатніх хрысціянскіх канфесій. Нарадзіўся ён каля 385 г. нашай эры і паходзіў з той часткі Брытаніі, з якой вярнуўся як хрысціянскі місіянер. Патрык быў першым біскупам Ірландыі і ўзяўся за хрысціянізацыю тагачасных варагуючых кельцкіх плямёнаў, якія ўтварылі ў той час першыя прадзяржаўныя цэнтры, што пазней сталі асновай для стварэння Ірландскай Рэспублікі і Паўночнай Ірландыі ў складзе Вялікабрытаніі. Дзень святога Патрыка быў асіміляваны папулярнай культурай і, акрамя чыста рэлігійнага і духоўнага вымярэння, якое адышло на другі план, для многіх ён стаў міжнародным днём Ірландыі і святам кельцкай культуры, уключаючы музыку. Свята адзначаецца ва ўсім свеце, а не толькі ірландцамі або іх нашчадкамі, раскіданымі па ўсіх кантынентах. На Падляшшы яно прымае форму штогадовых канцэртаў гуртоў, натхнёных музыкай з Зялёнага вострава. Але сёлета было нешта новае, падрыхтаванае прадстаўнікамі Беластоцкага музычнага клуба, якія пастараліся надаць імпрэзе максімальна глыбокі ірландскі характар.

Дзень святога Патрыка прыпадае на 17 сакавіка, але калі ён прыходзіцца на працоўны дзень, святкаванне заўсёды пераносіцца на суботу перад святам. Свята апекуна Ірландыі было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF