Ніва № 13 (3594), 30 сакавіка 2025 г.
Выстаўка на саборнай агароджы, каб перайсці парог...Уршуля ШУБЗДАУ Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку 19 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы „Праваслаўе ў аб’ектыве” фатографа, дарадцы маршалка Падляшскага ваяводства па справах нацыянальных і этнічных меншасцей Аляксандра Васылюка. Экспазіцыя, якая ўключае 150 фатаграфій, размешчана на агароджы сабора св. Мікалая ў Беластоку. Віншаванні ў гонар юбілею і адкрыцця выставы прагучалі ад прадстаўнікоў улады. Акрамя таго, падчас цырымоніі Аляксандр Васылюк атрымаў высокую узнагароду — Ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны III ступені. Ордэн быў уручаны яму архіепіскапам Беластоцкім і Гданьскім Якубам. Трыццаць гадоў працы на пяцідзесяцігоддзе Аліка. 50 месных, 50 замежных і 50 партрэтаў — такая была канцэпцыя, але можам паглядзець 160 фатаграфій храмаў, святароў і вернікаў праваслаўя з усяго свету. На агароджы Свята-Мікалаеўскага сабора ў Беластоку вісяць фатаграфіі аўтарства Аляксандра Васылюка. Што можна пабачыць? Кожны напэўна сваё, але фатаграфіі раскрываюць нейкую частку таямніцы праваслаўя. Уршуля Шубзда: — Выстаўка — гэта Твой спосаб гледжання на праваслаўе, а таксама доказ прысутнасці ў жыцці праваслаўя? Аляксандр Васылюк: — Фатаграфія пачалася з таго, што я быў блізка царквы. На выстаўцы здымкам нумар адзін з’яўляецца кіпрская царква Панагія Ангелактысці (значыць, збудаваная анёламі). Я быў маладым дзеячам Брацтва праваслаўнай (...) |