Ніва № 13 (3594), 30 сакавіка 2025 г.
Рэзідэнцыя. Міжнародныя творчыя размовы ў Нараўчанскай гміне ГрушкіМіра ЛУКШАУ сераду, 19 сакавіка, запрасілі ў Галерэю «Нараўка» імя Тамары Саланевіч на Творчыя размовы з удзельнікамі і ўдзельніцамі Міжнароднай рэзідэнцыі ў Пушчы. Сустрэчу правялі Юстына Чахоўская і Павел Пішчатоўскі з Цэнтра дыялогу «Трапінка». Юстына Чахоўская — літаратуразнаўца, аніматарка культуры, перакладчыца са шведскай і нарвежскай моў, аўтарка артыкулаў, анталогій і інтэрв’ю. Сузаснавальніца Асацыяцыі літаратурных перакладчыкаў. З 2015 года ўдзельнічае ў распрацоўцы праграмы фестывалю «Знойдзеная ў перакладзе». Працавала, сярод іншага, выкладчыцай творчага пісьма і літаратурным агентам. Была адным з арганізатараў Шведскага трапінкаўскага дня. У 2023 годзе яна атрымала прэстыжную прэмію Шведскай акадэміі за каштоўныя пераклады шведскай паэзіі і прозы на замежныя мовы. Павел Пішчатоўскі — літаратуразнавец, эсэіст, германіст, прызнаны спецыяліст па Паўлю Цэлану. Намінаваны на Літаратурную прэмію «Гдыня 2015» у катэгорыі эсэ за габілітацыйную кнігу «Znacze//nie wiersza. Apofazy Paula Celana». Кіруе Экалагічным гуманітарным цэнтрам Варшаўскага ўніверсітэта і каардынуе праект Environmental Humanities Center. Удзельнікі трапінкаўсіх падзей ведаюць яго з «Паэзіі ў пушчы». Сябры Цэнтра дыялогу «Трапінка» дзякуюць за падтрымку Галерэі імя Тамары Саланевіч, Цэнтра экалагічных гуманітарных навук Варшаўскага ўніверсітэта і Урочышчу «Грушкі». За (...) |