Ніва № 13 (3594), 30 сакавіка 2025 г.

Розны досвед класікаў

Кастусь КАСЯК

Кожны пісьменнік, незалежна ад маштабу асобы, мае пэўныя моманты ў жыцці, якія незваротна змяняюць ягоную біяграфію. У жыцці Якуба Коласа гэта быў нелегальны настаўніцкі сход, арганізаваны пісьменнікам у 1906 годзе, за які яму давялося пасядзець у турме.

Цяпер нават даволі добра абазнаныя ў літаратуры людзі могуць лёгка зблытаць Якуба Коласа з Янкам Купалам, бо нашы класікі маюць і праўда вельмі шмат агульнага: нарадзіліся ў адзін год, прыкладна ў адзін час далучыліся да беларускага руху, спрабавалі сябе шмат у якіх жанрах.

Але ж розніца паміж імі ўсё ж ёсць, прычым даволі істотная. Так, напрыклад, Якуб Колас быў актыўным не толькі на літаратурнай ніве, але і ў грамадскім ды палітычным жыцці, аб чым добра сведчыць ягонае ўвязненне за арганізацыю нелегальна сходу настаўнікаў летам 1906 года. А вось ягоны сябрук імкнуўся трымацца ад палітыкі падалей.

Творы Янкі Купалы таксама цэнзураваліся яшчэ за царскім часам і яму далёка не заўсёды ўдавалася апублікаваць тое, што ён хацеў, у першапачатковым выглядзе. Аднак пясняр нават у час свайго рэдактарства ў „Нашай Ніве” не трапляў „пад малаткі” так, як трапляў Колас.

Янка Купала ўжо ад пачатку заняў даволі выгодную для сябе пазіцыю — небажыхара. Маўляў, нейкай „мышынай вазнёй” не займаюся і не маю намеру займацца, бо трэба траціць час на стварэнне больш глабальных рэчаў — беларускай літаратуры. Нездарма адмыслоўцы лічаць, што галоўны апанент (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF