Ніва № 13 (3594), 30 сакавіка 2025 г.
Жорсткі колазварот гісторыіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧПяць апошніх гадоў беларусы не маюць магчымасці адзначаць угодкі Беларускай Народнай Рэспублікі на роднай зямлі ў самой Беларусі. «Раскідала выбухам нас па зямлі» — як канстатуе ў адной са сваіх песень эмігранцкага альбома Лявон Вольскі. Папулярны беларускі выканаўца якраз прыехаў напярэдадні 25 сакавіка і выступіў у Беластоку на цэнтральным пляцы каля гарадской Ратушы. Некалькі соцень беларусаў — мясцовых і з ліку дыяспары віталі выступоўцаў на ўрачыстым мітынгу да Дня Волі і спявалі разам з мэтрам беларускай рок-музыкі. У дзясятках розных гарадоў свету беларусы таксама адзначалі гэтае нацыянальнае свята. У Беларусі цяпер на Дзень Волі не ўздымеш свой бел-чырвона-белы сцяг і не арганізуеш публічнага канцэрта на плошчы горада ці хоць у нейкай маленькай залі. У Беларусі зноў пануе цемра і дыктатура «русско-советского мира» з усімі яе сімваламі і атрыбутамі, чужымі для мясцовага насельніцтва. І толькі ў невялікай сяброўскай кампаніі можна ўзняць кілішак за Вольнасць і памяць палеглых за вызваленне. З часу абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў сакавіку 1918 года мінула ўжо сто сем гадоў, а памкненне беларусаў да сапраўднай незалежнасці сваёй дзяржавы так і не змагло ўвасобіцца напоўніцу, застаецца пракаветнай нерэалізаванай марай. Не ўшанаваныя належна дагэтуль айцы БНР. Язэп Варонка, Кастусь Езавітаў, Лявон Заяц, Янка Серада, Пётра Крачэўскі, Аркадзь Смоліч, Тамаш Грыб — гэтыя ды іншыя (...) |